Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Лукашенко встретился в Минске со спецпосланником Трампа Коулом. После прошлой встречи освободили группу политзаключенных
  2. Эйсмонт рассказала, куда пропадает по средам Лукашенко
  3. Кремль категорически отверг предложения Украины о прекращении огня и проведении референдума по Донбассу — ISW
  4. Беларус рассказал «Зеркалу», как в 11 лет пережил измену отца, который бросил их с сестрой и матерью и ушел к любовнице. Простил ли он его?
  5. «Зеркало» выбрало человека года — им стал Николай Статкевич. Рассказываем, почему мы приняли именно такое решение
  6. В 2013-м суровый турист из Беларуси проснулся знаменитым. Узнали, как он живет сейчас
  7. В разгар российской оккупации он уехал в Москву служить царям, а власти Беларуси хотят сделать его «национальным героем». Рассказываем
  8. Максимальный срок. Суд вынес приговор по делу о смертельном ДТП под Минском, в котором погибла семья из России
  9. Почему глава МИД неожиданно заговорил о здоровье Лукашенко? Мнение
  10. Следователи изучают факты «лакшери-жизни» пары блогеров из Гродно. Одного из них отправили в СИЗО
  11. США снимают санкции с беларусского калия
  12. Один из мобильных операторов ввел изменения — они вызвали вопросы у пользователей. Что случилось


Вядомы беларускі выдавец Андрэй Янушкевіч запусціў новую інтэрнет-кнігарню knihauka.com. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў тэлеграм-канале яго ініцыятывы «Кнігаўка».

Андрей Янушкевич. Изображение: kyky.org
Андрэй Янушкевіч. Фота: kyky.org

— Пакуль у тэставым рэжыме, будзе шмат сырога, недаробак і інш., таму адразу просім прабачэння за збоі. Цягнуць далей не было як, тым больш, што на пачатку чэрвеня невядомыя асобы знішчылі нашу старонку januskevic.by, — напісаў Янушкевіч.

У інтэрнет-кнігарні даступны да замовы кнігі, якія ўжо выпусціў Янушкевіч як выдавец.

— Будуць працаваць зніжкі з промакодамі, падключана праграма лаяльнасці для сталых кліентаў. Тут даступная дастаўка ў Вялікабрытанію, Францыю і Іспанію — тое, чаго бракавала ў маркетплэйсе Allegro (польская пляцоўка, праз яе раней ажыццяўляліся замовы. — Заўв. рэд.). Падключаны самыя папулярныя сістэмы аплаты і кур’ерскія службы. З цягам часу гэтая пляцоўка стане асноўнай — менавіта тут будзе адкрывацца папярэдні заказ, выкладвацца навінкі і запускацца разнастайныя акцыі.

У каментарах у Facebook Янушкевіч дадаў, што таксама даступныя замовы ў Германію, ЗША, Канаду.

Андрэй Янушкевіч — заснавальнік папулярнага выдавецтва «Янушкевіч», якое выпускала як сучасную літаратуру, так і класікаў. Асабліва вядома яно было сваімі перакладамі папулярнай замежнай літаратуры на беларускую мову — напрыклад, серыі кніг пра Гары Потэра. Многія кнігі выдавецтва станавіліся бэстселерамі.

У маі 2022 года Янушкевіча затрымалі пасля прыходу сілавікоў у яго мінскую кнігарню «Кнігаўка», якая ў той дзень толькі адкрылася. На адкрыццё прыйшлі прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, якія абурыліся гістарычнымі кнігамі і літаратурай на беларускай мове. Услед за імі прыйшлі сілавікі з вобшукам. У краме канфіскавалі сотні выданняў, сілавікі збіраліся праверыць іх наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Янушкевіч адсядзеў 28 сутак на Акрэсціна і быў вымушаны з’ехаць з краіны. У студзені 2023 года яго выдавецтва ў Беларусі пазбавілі ліцэнзіі.

У Польшчы Янушкевіч заснаваў ініцыятыву «Кнігаўка». Яе кнігі выходзяць у гэтай краіне, але даступныя для замовы ў іншыя краіны свету. Самым паспяховым праектам стала кніга «От Паниковки до Шайбы: гайд по тусовочному Минску девяностых» Паўла Валатовіча і Аляксея Кавалёва, пра якую мы расказвалі. Яе наклад ужо разышоўся. Як, дарэчы, і кніга Аляксандра Чарнухі «Свінні» ды Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі».

Таксама Янушкевіч выпусціў кнігу Кармака Макарці «Дарога» на беларускай мове (пераклад Сержа Мядзведзева ў рэдакцыі Уладзя Лянкевіча), кнігу Антона Францішка Брыля «Мышыныя Каляды», знакаміты раман польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Кароль» у перакладзе Міколы Раманоўскага.

Сярод апошніх навінак — пераклады на беларускую мову раманаў Эрнэста Хэмінгуэя «І ўзыходзіць сонца» і Фрэнсіса Скота Фіцджэральда «Вялікі Гэтсбі», фэнтэзі Валерыя Гапеева «Вольнеры. Прадвесце» і Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада», а таксама кніга «Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў» і іншыя.

У красавіку 2023 года Андрэй Янушкевіч заключыў дамову са Стывенам Кінгам, кнігі якога будзе выдаваць у перакладзе на беларускую мову.