Напярэдадні Дня народнага адзінства Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне памілаваць 25 чалавек, асуджаных у тым ліку за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці», піша прэс-служба палітыка.

Адпаведны ўказ быў падпісаны 16 верасня.
«Сярод памілаваных 12 жанчын і 13 мужчын; 19 чалавек ва ўзросце да 40 гадоў. У многіх з іх ёсць дзеці, а адна асуджаная — шматдзетная маці. Адзін з памілаваных здзейсніў злачынства ў няпоўнагадовым узросце. Усе яны прызналі віну і раскаяліся ў зробленым, узялі абавязанне весці законапаслухмяны лад жыцця», — паведамілі ў прэс-службе.
Нагадаем, 11 верасня беларускія ўлады вызвалілі 52 вязні. Сярод іх былі і палітвязні. Гэта адбылося пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з пасланнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джонам Коўлам.
Коўл пазней заявіў, што ЗША працуе над вызваленнем астатніх беларускіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў месцах адбыцця пакарання. А таксама дадаў, што глабальная мэта перамоваў — нармалізацыя адносін паміж Мінскам і Вашынгтонам. Коўл падкрэсліў, што ЗША не збіраюцца ўмешвацца ў адносіны Лукашэнкі і Пуціна.
Чытайце таксама